Перайсці да зместу

Уладзімір Рыгоравіч Бандарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Рыгоравіч Бандарэнка
руск.: Владимир Григорьевич Бондаренко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 лютага 1946(1946-02-16) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, рэдактар
Жанр проза
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Рыго́равіч Бандарэ́нка (нар. 16 лютага 1946) — рускі журналіст і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў газет «Дзень», «Заўтра», «Дзень літаратуры». Член Саюза пісьменнікаў Расіі.

Уладзімір Бандарэнка нарадзіўся 16 лютага 1946 года ў Петразаводску. У 1969 годзе скончыў Дзяржаўны лесатэхнічны інстытут у Ленінградзе, затым — Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Пасля яго заканчэння працуе загадчыкам літаратурным аддзелам у Малым тэатры, ва Мхате імя М. Горкага ў рэжысёра Таццяны Даронінай.

З 1990 года з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Дзень», з лістапада 1993 года — намеснікам галоўнага рэдактара штотыднёвай газеты «Заўтра». З мая 1997 года — рэдактар дадатку да газеце «Завтра» — «Дзень літаратуры».

Член Саюза пісьменнікаў Расіі з 1991 года. Публікуецца ў газеце «Літаратурная Расія», часопісе «Наш сучаснік».

  • Пазіцыя: Кніга крытыкі (1989)
  • Непрычасаны думкі (1989)
  • «Маскоўская школа», або Эпоха ліхалецця (1990)
  • Дзеці 1937 (2001)
  • Палымяныя рэакцыянеры. Тры абліччы рускага патрыятызму (2003)
  • Сярэбраны век простага люду (2004)
  • Апошнія паэты імперыі: нарысы літаратурных лёсаў (2005)
  • Жыві небяспечна (2006)
  • Цяжка быць рускім (2007)
  • Трубадуры імперскай Расіі (2007)
  • Пакаленне адзіночак (2008)